logo skrypki  icon vkicon youtubeicon facebookicon inst
Mobile menu

palasa

 

"АДМЫСЛОВАЯ РЫБАЛКА"

 

palasa

smi05

Так называецца найцікавейшы праект аграсядзібы «Тры Скрыпкі», які стартуе гэтым летам на Мядзельшчыне. Інфармацыйная падтрымка – партал WildLife.by. У межах праекта «Адмысловая рыбалка» ўдзельнікі яго апынуцца ў зусім неабжытых сёння шматлікімі аматарамі рыбнай лоўлі месцах. Таксама ім будзе прапанавана пазнаёміцца з рэгіянальнымі асаблівасцямі рыбалкі на Мядзельшчыне.

Не сакрэт, што рыбалка - адно з самых папулярных захапленняу i арыгiнальны спосаб адпачыць для сучаснага чалавека. З велiзарнай хуткасцю развiваюцца рыбалоуныя тэхналогii, больш багатымi i разнастайнымi становяцца вiтрыны рыбалоуных магазжау. Удасканальваюцца прылады i прыстасаваннi. Лавiць рыбу стала вельмi утульна i камфортна. Уступаючы у тэхналагiчную гонку з рыбалоунай індустрыяй, мы забываемся на галоунае у гэтым захапленнi чалавека, а калі больш дакладна - губляем традыцыii рыбалцы, развучваемся разумець рыбу, парушаем наладжаную стагоддзямi сувязь чалавека з прыродай. У кожным рэгiёне Беларусi, на кожным вадаёме ёсць любімыя рыбацкiя месцы, дзе часам цяжка знайсцi месца рыбаку, якi прыехау крыху пазней за iншых. Адным словам, таюя месцы агульнавядомыя i вельмi папулярныя. Вядома, што важную ролю адыгрываюць зручныя пад'езды, блiзкасць да населеных пунктау, наяунасць iнфраструктуры.

Але ж ёсць шмат месцаў, куды не даязджаюць колы аутамабiляу i не даходзяць ногi рыбакоў!

Праект «Адмысловая рыбалка» ствараецца для таго, каб знаходзщь гэтыя «белыя плямы» на добравывучанай мапе тэрыторыi краiны, шукаць шляхi дабiрання да запаветных месцау, мае на мэце аднауленне традыцыйных спосабау лоулi.

Рыбалка на Страчы

Праект «Адмысловая рыбалка» прадугледжвае стварэнне адна- i двухдзёных пешых i вод­ных рыбалоуных маршрутау па рэках Страчы i Вялiкiш Перакоп. Пешыя маршруты аднадзённыя, маршрут на байдарках разлiчаны на два днi. Маршруты разлiчаны на лоўлю спiнiнгам. Для рэалiзацыi праекта выбiраюцца забалочаныя месцы працякання рэк, што патрабуе прымянення турыстычнага досведу i прысутнасць iнструктараправаднiка падчас знаходжання на маршруце.

Тэхнiчнае апiсанне маршрута.

Страча - адметная рака Беларусi. Яе можна адначасова назваць як балотным ручаём, так i горнай каньённай ракой з парогамi i перакатамi. Характар пейзажаў па берагах Страчы мяняецца настолькi iмклiва, што часам цяжка паверыць, што гэта адна i тая ж рака.

Страча за кошт невялiкай даўжы нi i працякання па запаведных, тэрыторыях лясоў i балот менш падверглася экалагiчным праблемам тэхнагеннага характару, што i вызначае захаванасць яе прыроднага комплексу, разнастайнасць флоры i фауны. Сустрэць на Страчы кабана цi касулю не з'яўляецца чымсьцi неверагодным. Берагi ракi паўсюдна зрэзаны сцяжынкамiдарожкамi дзiкiх жывёлаў, а русла ў некаторых месцах перакрыта бабровымi плацiнамi.

Пешыя маршруты "Адмысловай рыбалкi" па Страчы вызначаюцца пераадоленнем шматлiкiх перашкод. Ад возера Малыя Швакшты да заказнiка "Блакiтныя азёры" рака наогул працякае па непраходных балотах, таму дадзены адрэзак прапануецца для 2-дзённага праходжання на байдарках.

Пешы рыбалоўны маршрут пачынаецца ў месцы, дзе Страча пераўтвараецца ў выпрамлены канал мелiяраванага балота. Недалёка адсюль захавалася старыца, дзе пры вялiкiм разлiве ўвесну застаецца шмат белай рыбы, якая ў сваю чаргу становiцца выдатнай кармавой базай для драпежнiка, якi там нядаўна аднераставаў, i для яго падрастаючай моладзi.

Пасля пошукаў рыбалоўнага шчасця на старым рачным русле пачынаем сваё рыбацкае падарожжа з 8-кiламетровага пераходу па балоце. Нягледзячы на дастатковую блiзкасць да населеных пунктаў, дадзеная тэрыторыя, здаецца, цалкам належыць бабрам, якiя за апошнiя гады засялiлi шматлiкiя каналы i ручайкi, што бягуць да Страчы. Сустрэць тут чалавека гэтак жа праблематычна, як i жырафа. У некаторых месцах берагi зараслi густой лазой, i не ўсюды можна падыйсцi, каб зрабiць дакладны закiд спiнiнга. Гэтыя месцы з'яўляюцца вотчынай галаўля i мянтуза. На жаль, час iх лоўлi сезонны, i мы шукаем драпежнiкаў: шчупака i акуня. Месца для аматараў спiнiнга тут сапраўды адмысловае.

З пераменным рыбацкiм поспехам дасягаем вёскi Селявiчы, дзе Страча мяняе свой характар - становiцца больш хуткай, берагi павышаюцца, сустракаецца лес. Гэта ўжо не тая цiхая рачулка, якая збiрае воды мясцовых балот. На гэтым адрэзку ракi трэба мяняць снасцi. Тут спатрэбяцца прыстасаваннi для хуткай, амаль горнай ракi - ракi, дзе пад шум перакатаў i яркiя насычаныя пейзажы, прага лавiць, шукаць, разумець рыбу яшчэ больш узмацняецца - i не хочацца вяртацца дадому з гэтых цудоўных мясцiн!

Кавалак падарожжа ад Селявi чаў да фiнiшу пахода будзе нялегкiм, але вельмi цiкавым. Тут будуць i паклёўкi, i шчупачкi, i плацi ны, дзе можна сустрэць фарэль i ха рыуса, якiя з'яўляюцца неад'емнай часткай рыбнай разнастайнасцi Страчы.

WildLife.by

27 сентября 2010 года